Ужо ў Эстоніі! Міжнародны культурны праект "Show Europe - Show Belarus"
Просмотры: 5129Скачать


Увага! Выстава працягнецца да 9-га кастрычніка!
" Адкрывай Еўропу - Адкрывай Беларусь " - гэта сумесная культурная кампанія Беларусі і пяці краін Еўрапейскага Саюза: Нямеччыны, Літвы, Партугаліі, Швецыі і Эстоніі. Удзельнікамі праэкта стануць 70 музыкаў, мастакоў і фатографаў. Сваю творчасць яны прэзэнтуюць у 12 гарадах: Бабруйску, Клайпедзе, Валожыне, Дрэздэне, Эвара, Менску, Нясвіжы, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Стакгольме і Таліне. У кожным з іх пройдуць сумесныя канцэрты, выставы дый майстар-класы.
Навошта праводзіцца праект
Нягледзячы на асобныя поспехі і прарывы, беларускія музыкі, мастакі і фатографы маюць не так шмат магчымасцяў для канцэртаў і выставаў на еўрапейскіх пляцоўках, а таксама магчымасцяў для зносін і сумеснай працы са сваімі еўрапейскімі калегамі.
Менавіта на развіццё супрацоўніцтва паміж арт-кругамі Беларусі і ЕС накіраваны праект " Адкрывай Еўропу - Адкрывай Беларусь". Разам яны будуць ствараць агульную еўрапейскую культурную прастору, у якой усе ахвотнікі змогуць вольна знаёміцца з сучасным мастацтвам Беларусі ды Еўрапейскага Звяза.




