Палітыку дэмакратычных краін вызначаюць звычайныя людзі. Мы такія, якія мы ёсць, і, змяніўшыся самі, мы здольныя змяніць за сабою і нашы краіны. Мы лічым сваім абавязкам дапамагаць нашым суайчыннікам змяняцца, станавіцца паўнавартаснымі грамадзянамі сваіх краін. Нас дастаткова, каб змяніць адносіны жыхароў краін былога СССР да еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў.
 
Мы самі – грамадзяне Беларусі, Расіі, Эстоніі, Украіны і іншых краін, у якіх мы жывем і працуем. Нашым супрацоўнікам неабавязкова збірацца ў адным месцы ў адзін час, сёння дастаткова дома рабіць сваю справу, а інтэрнэт-тэхналогіі аб'яднаюць здольнасці кожнага для дасягнення агульнай мэты – па-сапраўднаму адзінай Еўропы ад Брэста да Ўладзівастока, без аўтарытарызму, планавай эканомікі, з рэальным інстытутам выбараў.
 
Мы валодаем усімі магчымасцямі прафесійных тэлевізійных студый. Тэхнічны і творчы ўзровень дазваляе нам вырабляць якасныя матэрыялы для самага шырокага кола гледачоў. Нашы партнёры – гэта вядомыя СМІ ліберальна-дэмакратычнай скіраванасці.
 
Наша фінансавая незалежнасць ад палітычных партый і рухаў гарантаваная ўласным капіталам, шырокай дабраахвотніцкай практыкай і прафесійнай садружнасцю журналістаў.