АРУ ТБ – незалежная тэлекампанія, створаная як для папулярызацыі еўрапейскіх ліберальных каштоўнасцяў у краінах постсавецкай прасторы, асабліва ў Расіі і Беларусі, так і для развянчання міфа аб тым, што Расія і Беларусь – гэта краіны з інэртным, не гатовым да дэмакратыі насельніцтвам.

 
АРУ ТБ – зарэгістраванае еўрапейскае СМІ, якое павялічвае аб'ём і якасць распаўсюджвання нецэнзураванай інфармацыі ў краінах постсавецкай прасторы, якія маюць праблемы са свабодай слова і правамі чалавека.
 
АРУ ТБ – калектыў прафесійных рэжысёраў, рэдактараў, журналістаў, тэлеаператараў і людзей іншых творчых спецыяльнасцяў, які выкарыстоўвае сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі. Мы прыцягваем адораных маладых людзей з Расіі, Беларусі, Украіны, Эстоніі, а таксама моладзь з дыяспар гэтых краін у Еўропе і ЗША для фармавання не толькі разнапланавага медыя прадукта, але і для стварэння кола аднадумцаў.
 
АРУ ТБ – гэта людзі розных нацыянальнасцяў, рэлігійных перакананняў і рас, аб'яднаныя адным жаданнем, – зрабіць нашы краіны адкрытымі для лібералізму і дэмакратыі, рынкавай эканомікі, дзе грамадская супольнасць зможа эфектыўна кантраляваць дзяржаўныя інстытуты ў галіне выканання асноўных правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна.
 
Падрабязна:
 
Што такое Ару-ТБ і навошта яно існуе?
www.aru.tv – гэта першае інтэрнэт-тэлебачанне для Беларусі і Расіі. Гэта новы і незалежны погляд на падзеі. Гэта перадачы на надзенныя тэмы з вядомымі журналістамі, палітыкамі, пісьменнікамі, псіхолагамі і артыстамі. Гэта адкрытая пляцоўка, дзе кожны жадаючы можа выказацца, знайсці аднадумцаў.
 
Што значыць «Ару»?
Ару (націск на першы склад) па-эстонску азначае розум, сэнс. Ару-ТБ – гэтае разумнае тэлебачанне для разумных, актыўных людзей, якія маюць свой уласны погляд на рэчы.
 
Дзяржаўныя ТБ каналы атупляюць, а мы прапаноўваем табе спажыву розуму!
 
Чаму ў канала эстонскі назоў?
Не, мы не эстонцы. Проста рэдакцыя канала знаходзіцца ў Таліне. Эстонія – гэта краіна, дзе актыўна развіваюцца самыя сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, а мы жадаем, каб Ару-ТБ давала сваім гледачам лепшае.
 
Хто стварае Ару-ТБ?
Каманда адмыслоўцаў у галіне медыя і журналістыкі з Беларусі, Расіі, Украіны і Эстоніі.
 
Якія перадачы прапаноўвае Ару-ТБ?
Толькі цікавыя! Вось некаторыя з нашых праектаў:
• «Дарожная мапа» – абмеркаванне магчымых шляхоў развіцця Беларусі, Расіі і ўсяго постсавецкага рэгіёна.
• «Псіхаполіс» – навукова-папулярная перадача аб псіхалагічных праблемах жыхароў вялікіх гарадоў.
 
Ці размаўляеце вы на беларускай мове?
Так, беларуская мова – адна з моў вяшчання Ару-ТБ.
(By the way, we speak English as well)
 
Я вельмі люблю музыку (а я вось аматар тэатру). У вас ёсць матэрыялы пра культуру?
Вядома! Унікальны кантэнт, прысвечаны культуры Беларусі, Расіі і Еўропы, ты зможаш знайсці ў падзеле «Арт».
 
Як я магу дапамагчы вам?
Ты можаш дапамагаць нам з пасоўваннем: паведамляй аб нашым канале і яго перадачах у сваім блогу, твітэры, на старонцы vkontakte або facebook!
 
Як з вамі можна звязацца?
Вельмі проста і ў любы час:
Skype: pavelmor
Тэл.: +372 58401584