АРУ ТБ – гэта новы арыгінальны інтэрнэт медыя-праект.
Мы прапаноўваем уласны разнапланавы кантэнт, праграмы інфармацыйнага, аналітычнага і забаўляльнага характару. Мы працуем на трох мовах: рускай, беларускай і ангельскай. Кола нашых інтарэсаў – гэта краіны постсавецкай прасторы, Еўрапейскі Саюз і ЗША.
Мы асвятляем палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя падзеі, надаючы павышаную ўвагу культуры і праектам адукацыйнага характару. На нашым сайце прадстаўленыя інтэрв'ю вядучых экспертаў, вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў. Мы імкнемся быць альтэрнатыўнай крыніцай інфармацыі для ўсіх, у каго няма магчымасці карыстацца незалежнымі СМІ.
Нашы супрацоўнікі прысутнічаюць ва ўсіх краінах-чальцах Еўрапейскага Саюза і былых рэспубліках СССР, а таксама ў КНР і ЗША. Наш падыход – аб'ектыўнасць. Мы не імкнемся пераконваць або навязваць свой пункт погляду, мы толькі прапануем магчымасць (права) кожнаму, каму ёсць што сказаць, стаць пачутым. Мы заўсёды адкрытыя для супрацоўніцтва, прапаноў і водгукаў.
Мы не працуем з арганізацыямі і асобамі, якія прытрымліваюцца экстрэмісцкіх і радыкальных поглядаў.




